Home

Advertisement

Tilpas
aeiou antinational

Аб naziяналізму

Нацыяналізм ня ёсьць абуджэньне нацыяў да самасьвядомасьці: ён вынаходзіць нацыі там, дзе іх няма.
Эрнст Ґелнэр

Тэарэтыкаў нацыяналізму часта ставілі ў тупік, калі не сказаць раздражнялі, наступныя тры парадоксы: аб’ектыўная сучаснасьць нацый у вачах гісторыка, з аднаго боку, - і суб’ектыўная іх старажытнасьць у вачах нацыяналіста, з другога; з аднаго боку, фармальная унівэрсальнасьць нацыянальнасьці як сацыакультурнага панятку (у сучасным сьвеце кожны чалавек можа, мусіць і будзе “мець” нацыянальнасьць так сама, як ён “мае” пол) – і, зь іншага боку, невыпраўляльная партыкулярнасьць яйных канкрэтных праяў (напрыклад, “грэчаская” нацыянальнасьць па азначэньню ёсьць нацыянальнасьць sui generis); з аднаго боку, “палітычная” магутнасьць нацыяналізмаў – і, зь іншага, іх філязофскае жабрацтва й нават нутраная няўзгодненасьць.
Бэнэдыкт Андэрсан

Нацыяналізм патрабуе зашмат вялікае веры ў то, што відавочна зьяўляецца зусім іншым. 
Эрык Гобсбаўм

Comments

Так что, Микола не прав? :(

С Новым годом вас! Желаю и впредь оставатся творческим и не поддаваться влиянию всяких исторический заблуждений. Пусть в наступившем году вас будет сопровождать хорошее настроение и успехи. :)

Re: Так что, Микола не прав? :(

Merci. Вам тоже всего самого наилучшего в этом году!

Re: Так что, Микола не прав? :(

Кстати не стоит так уж демонизировать Ермаловича в этом отношении. По сути, он не есть теоретиком белорусского национализма не в коей мере, особенно в сравнении с каким-нибудь Zяноном. :) Он всего лишь обычный позитивистский историк-любитель, которые уже повымерли везде в Европе, кроме Восточной Европы… Кроме него РБ десятки тысяч таких же.

Будьте более снисходительны к покойному.

Re: Так что, Микола не прав? :(

Да вы что, я к нему отношусь весьма позитивно. А вот его поклонники с пеном у рта мне вызывают смех (ровно так же как и подобные "опоненты").
А Зянон что? Он великий теоретик?

Re: Так что, Микола не прав? :(

“А Зянон что? Он великий теоретик?”
Не только, он же Z! ))
http://coipish.livejournal.com/82404.html
http://community.livejournal.com/chutki_by/4945.html

всемогущая "Z"

Ну я зауважыл, что "z" стоит не только у Zянона , но и в слове "наziяналiзм" :)
А если серъёзно, Зянон теоретик или только политик? Если последнее, то тогда не важно на каком он коне, это только его средство а не цель :)

Re: всемогущая "Z"

Теоретик. Он один из основоположников белорусского неонационализма (национального «возрождения»).

Re: Так что, Микола не прав? :(

Да только по влиянию на «молодые неокрепшие души» ни один профи с ним не сравнится

Re: Так что, Микола не прав? :(

Гэта здаецца цалкам натуральна… фольк-хістары.

Re: Так что, Микола не прав? :(

Здаецца, Вы несправядлівы да Міколы Іванавіча. Ну як яго можна ставіць на адну дошку з фаменкамі?!
Мне ўсё ж здаецца, што простай крытыкай нацыяналізму не абысціся, як і поўным яго адмаўленнем. Мабыць варта яго або яго эвалюцыю нейкім чынам упісаць у нашую мадэль.
Як я й казаў, мне дужа імпануе шмат, што з сучаснага постмадэрнага гістарычнага акадэмізму: цікава наколькі гэтыя ідэі, народжаныя ў лібэральных і левых колах, проста ўпісваюцца ў права-традыцыяналістычныя мадэлі ... Татальная (прычым вельмі слушная, са спасыламі на дамадэрную дынастычную й рэліґійную будову сьвету!) крытыка нацыяналізму й кшталтаваньне “мікраідээнтынасьцяў” адны зь іх.

Я шмат думаў над вашымі словамі наконт дапасаваньня шматлікіх пластоў ідэнтычнасьцяў да нашых ідэяў. Але нацыяналізм – справа, якая ЎЖО прайграе ў Эўропе (у Францыі й Італіі, і асабліва ў Гішпаніі). Да яго поўнага каляпсу мусіць яшчэ далёка, але ён непазьбежны. Далучаць яго да складанае традыцыналістычнае мадэлі, дзе ўсё мусіць мець глыбокую гістарычную ґенэзу й прымардыяльны архетып, - значыць падманваць саміх сябе й адмыслова ўводзіць у зман іншых... Больш таго, гэта азначае ўлучыць у яе антытрадыцыйны элемэнт, які й так сам ужо адмірае, то бок не мае будучыні.

Так, для Ўсходняе Эўропы яшчэ няма анічога больш актуальнага за нацыяналізм. Але ў пэрспэктыве агульная эўрапейская тэндэнцыя не абміне нас. Нам, на мой погляд, трэба выпрацаваць ідэю, якая заступіць нацыяналізм, а не будзе імкнуцца бараніць яго рудымэнты. Усеэўрапэйскія хаўтуры нацыяналізму не за гарамі.
Рэч у тым, што ў самі нацыяналізме захоўваюцца рудыменты дамадэрных ідэнтычнасцяў, толькі радыкальна перавытлумачаныя. Я маю на ўвазе іх новае перавытлумачэнне.
Я б не сказаў. Нацыяналізм імкнецца знайсьці леґітымацыю ў іх, але насамрэч не ўтрымлівае аніводнага зь іх элемэнтаў (Хобсбаўм тут вельмі дарэчы). Гэта, як кажа той Андэрсан, “уяўная супольнасьць”. Нацыяналізм не мае дамадэрнае ґенэзы. Гэтак сама як не мае яе марксізм ці фашызм. У іх наўпрост няма традыцыі й ґенэалёґіі.
Збольшага слушна. Але ў выпадку і з этнанацыяналізмам, і ў выпадку з грамадзянскім нацыяналізмам паралелі з пурытанскай этнічнасцю ў духу антычных полісаў з аднаго боку ды імперскай надэтнічнай ідэнтычнасцю сярэднявечча відавочныя. Зрэшты, згаджуся, што наўпрост да генезы нацыяналізму нічога з гэтага шэрагу не мае.
Я цалкам згодны, бо проста гэта цалкам натуральна для ўсіх раньне мадэрных формаў ідэнтычнасьці (і асабліва нацыяналізму) апеляваць да спрадвечнасьці й старажытнасьці... Але гэта толькі пустыя знакі, сымулякры. )) Калі мы прымаем розумам і душою нацыянальную ідэнтычнасьці, у выніку мы застаемся ні з чым (з таннай фікцыяй). Мы не маем больш файнага прыкладу за гэта, чым “нашая” мясцовая беларуская нацыянальная ідэнтычнасьць й яе апалягеты.
Так та яно так, але з наскоку нацыяналізм не ўдасца перамагчы. А ў нас жа яшчэ за душы тутэйшых змагаецца этатысцкія нацыяналізм Лукашэнкі, грамадзянскі нац.лібералаў і этнанацыяналізм а-ля Пазняк.
Яны самі сябе зьнішчаць (і ці не гэта мы бачым нават ужо зараз, калі нашы суайчыньнікі як пэўны антывірус выпрацоўваюць свае ўласныя “прафанацыйныя” мікраідэнтычнасьці й звыродніцкія субкультуры, збольшага не прымаючы ніводную з гэтых пералічаных нац. мадэляў?). У сучаснае ґлябальнае мадэлі сьвету няма сэнсу зь імі змагацца. Мы мусім проста прапанаваць якасную альтэрнатыву нац.ідэнтычнасьці, да якое кожны зможа проста зьвярнуцца пры жаданьні, улічваючы яе натуральныя перавагі, асбаліва з пункту гледжаньня леґітымізаванасьці й ґенэзы. На мой погляд, умовы найбольш спрыяльныя для традыцыяналістычнага рэнэсансу.
>Так, для Ўсходняе Эўропы яшчэ няма анічога больш актуальнага за нацыяналізм.
Так может быть национализм все же есть неизбежная цепь в общественной эволюции. И для того, чтобы вернутся до традиции необходимо "наступить на грабли" национализма? ;)
Я национализм принимаю как объективное явление (вообще я наверное марксист :D), как родился так и исчезнет :)
“Так может быть национализм все же есть неизбежная цепь в общественной эволюции.”
Я не думаю. Во многом это спонтанная конструкция. Сфабрикованное сообщество в рамках французской революции. Еще в середине 18 века не было абсолютно никаких предпосылок для краха династической системы… И тем более я не эволюционист (и уж тем паче не прогрессист).

“И для того, чтобы вернутся до традиции необходимо "наступить на грабли" национализма? ;)”
Дело в том, что “вернуться к традиции” или “возродить традицию”, увы, при всем желании не возможно. Мы можем вдохнуть жизнь в сохранившиеся элементы традиции – это правда (это касается например, Дома Габсбургов, этничности, частично регионализма и др.). Все то, что не имеет преемственности (прерванная традиция) – кануло в историю. Мы можем создать лишь свои новые «воображаемые сообщества», которые может быть и смогут в чем-то напоминать Традицию (но не быть ею). Я часто об этом говорю. Гланвое не боятся и честно признаться себя в этом.


Кстати, о марксистах… Уже дважды тут упомянутый левый Андерсон обращал особое внимание, что не смотря на всю абсурдность марксизм принял все постулаты национализма и даже проглотил такие не свойственные «всемирной революции» вещи как «национальная буржуазия»…

Advertisement

Tilpas