Home

Advertisement

Tilpas

Forrige 20

18. Jun., 2009

bourgondisch kruis

Гістарычная загадка

Ці ведаеце, каму з прынцаў аднаго з правячых Дамоў Вялікага Княства Літоўскага было прапанавана стаць намесьнікам Партуґаліі? (адказы пакуль скрыняцца)

17. Jun., 2009

sveariket

Carolus Rex - 327

Дзень народзінаў (327) апошняга Вялікага караля Паўночна-Ўсходняе Эўропы. Разам зь ім сканала ейная душа.

via [info]nikyvob
Музыкальнае суправаджэньне by [info]carolinknekt

13. Jun., 2009

aeiou antinational

Расейскі імпэратарскі Дом

Ужо тыдзень хачу зразумець, хто ж усё ж такі ўзначальвае зараз Дом Гальштэйн-Ґотторпаў... Глузды зьяжджаюць ад гэтага цырку-шапіто, што завецца “Раманавы”. Расейскія “леґітымістыя” (кірылаўцы) ўвогуле дзіўныя людзі, бо залічваюць нашчадкаў марґанатычнага шлюбу (прычым адмыслова пазбаўленых правоў на пасад апошнім імпэратарам!) да галоўнае галіны дынастыі. А патасная “імпэратрыца” Марыя Ўладзімераўна і ейны сынок эўрааліґарх прынц Ґеорґі Міхайлавіч Гогенцолерн выклікаюць у мяне толькі натуральнае раздражненьне. Чарговы раз упэўніваюся, што расейскія манархістыя збольшага, на вялікі жаль, – блазны.

11. Jun., 2009

aeiou antinational

De âlde Friezen


Заўжды хацеў, каб у Карэліччыны быў свой гімн. Праўда я асабіста паэтычным талентам ўвогуле дык не адрозьніваюся. Быў бы ўдзячны каму-кольвек з маіх сяброў за дапамогу напісаць такую рэч на карэліцкае гаворцы. ;) На мой асабісты густ да яго выдатна падышла б старадаўняя ўнівэрсытэцкая мэлёдыя, што ёсьць гімнам Фрысьляндыі. Напісаны вядомым фрызкім пісьменьнікам доктарам Ээлтс’е Хальбертсма (1797-1858), і крыху зьменены ў пазьнейшы час, на мой погляд гэта наўпрост ідэальны гімн, што да матыву, што да зьместу. Паслухайце!

словы й пераклад... )


Буду дужа ўдзячны, калі хто возьмецца за такую годную справу!

mir

карэліцка-сэпаратысцкае

Навеяла папярэднім допісам… ;)

10. Jun., 2009

mir hierb

Мова майго краю

Надоечы натрапіў на цікавы ўнівэрсытэцкі дапаможнік па гаворках Гарадзеншчыны. Вельмі было прыемна знайсьці сярод іх родныя карэліцкія дыялектызмы, якія я чуў у дзядулі на вёсцы (Семакава/Сімакава) зь дзяцінства й якія дасюль у мяне раз-пораз праскокваюць. Усе гэтыя “схаджэньні”, “жуке”, “віконы”, “цэркві”, “ґылготкі”, “сьвэнтары”, ”бэльзыны” й іншыя ўнікальныя рэчы, якія вы хіба нідзе больш на Літве ці Беларусі не пачуеце.)) Так кажуць у нас на Карэліччыне, у Семакава, Міры, Турцы, Аюцавічах... Але што будзе з нашаю гаворкаю праз гадоў 10-20??.. 

Крыху нашае жывое гаворкі... )

9. Jun., 2009

bourgondisch kruis

мадэрны сьвет і карлізм


Лібэральная сыстэма аніякім чынам не дапамагае людзям, і яна ёсьць нішто іншае як новы фэадалізм сярэдняе клясы, прадстаўленае юрыстамі й папулістамі... Найбольш ганаровае пачынаньне для прынца – гэта вызваліць працоўныя клясы й гаротных ад тыраніі прыгнятальнікаў, якія кіруюць народам ад імя свабоды.

Дон Карлас VI, кароль Гішпаніі. 1860 г.

7. Jun., 2009

danmark

Гайдэґер і Чароўны Трус


Понятное дело, что ни о чем об этом не знают ни автор песни, ни большая часть его аудитории. Но знать и не нужно. Бездна иррациональна, она раскрывается в непереводимой мантре. Диссонанс и «вынос мозга» - это автоматическая попытка современного человека списать зов Бездны на «странный номер белорусского мальчика», закрыть его хихиканьем-хахаканьем, отмахнуться. Другой тупиковый путь – искать в песне рационально постижимую схему, шифр, читать ее задом наперед и т. п. Это так же привычное рацио, которое извивается под внутренним пробуждением инфернального, того, что из Бездны, того, что говорит на другом языке и вообще не нуждается в переводах. Юра Демидович – это не шифр, и не психоделика. Никаких грибов, нарко-сект и спиритуализма. Все гораздо серьезнее. Ангел Апокалипсиса пропел «устами младенца». Кто не понял, «мы не виноваты».

[info]necrolfus  in [info]krolik_by 

6. Jun., 2009

skate

etis atis animatis...


by [info]uri_2  via [info]barilotti 

кам’юніці: [info]krolik_by 


by svonz
 

я проста ў прастрацыі ад гэтае песьні... не, я не жартую.


5. Jun., 2009

aeiou flag2

Падданства


Улада Імпэратара – мэтафізычна. Ягоны сталец не можа быць пустым. Мэтафізычнае палягае ў сакральнае крыві, якая злучыла асобныя кароны Эўропы пад адною рукою, і сымбалізуе непарыўнасьць Імпэрыі ў часе й прасторы. Прынцып “падданства кароны” - панятак позьняга Новага часу, калі сакральныя падвлаіны манархіі пачалі выцясьняцца непэрсаніфікаваным гобсавым “падданствам” Вялікаму Молаху (=дзяржаве)... Фармальна, так, мы былі б “падданымі літоўскае кароны” (калі б тая 'шчэ існавала), але ў шырэйшым мэтафізычным сэнсе мы ёсьць падданымі канкрэтнае асобы й Дому, і дзеля ласкі божае - падданыя Імпэрыі.

2. Jun., 2009

skate

менская цемра

Гэта ў мяне паранойя ці Менск сапраўды няўхільна апускаецца ў начную цемру, бо ў быдлаўладаў новая фішка – адключаць пасьля 12-ці большую частку ліхтароў?..

1. Jun., 2009

hierb radziviłaŭ

Радзівілы ў Беларусі

Рэпартажы ад арганізатара візыту via [info]zihzah 

FCK

FCK 2008/2009


Pranksters - Københavns Gyldne Løver

Яны зноў зрабілі гэта: чэмпіёны дацкае Супэрліґі (сёмы раз)... і ўзялі Кубак Даніі (чацьверты)! Яны сапраўды найлепшыя!

Vi er FCK!
Vi er byens stolthed
!
Klædt i hvid og blå
!

ФК Капэнгаген адносна “малады клюб” для Даніі. Заснаваны толькі ў 1992 г. у выніку зьліцьця двух найлепшых даўніх капэнгагенскіх клюбаў: Капэнгагенскага Футбольнага клюбу (Kjøbenhavns Boldklub, заснаванага ў 1876) і Футбольнага Клюбу 1903 (Boldklubben 1903). Зараз яны відавочна зноў на ўздыме.

29. Maj., 2009

mir

Мірскія куранты


Мусіць гэта не вельмі шмат каму вядома, але ў Мірскім замку быў свой знакаміты вежавы рэнэсансавы гадзіньнік, запушчаны пры кн. Мікалаю Крыштафу Радзівілу “Сіротцы”. Куранты былі разьмешчаныя на трэцім паверсе надбрамнае (цэнтральнае) вежы, над замкаваю капліцаю сьв. Крыштафа (алтар якога быў на другім паверсе вежы): іхны вялікі цыфэрблят сустракаў наведвальнікаў ад замкавае брамы з боку мястэчка. Масіўны мэханізм гадзіньніка разам са званамі быў разьмешчаны ўнутры.  Кожную гадзіну жыхары мястэчка маглі чуць прыемны гук гадзіньнікавых званоў, у тым ліку й адзін ажурны звон. Падчас вайны з Масковіяй у 1655 г. замак быў абрабаваны казакамі, а гадзіньнік быў пашкоджаны й не працаваў. У 1686 г., дзякуючы актыўнае аднаўленчае чыннасьці княгіні Кацярыны Радзівіл у замку, наш мірскі гадзіньнікавы майстра Юцэвіч адрамантаваў і запусьціў маятнік курантаў. Яны маглі адлічваць вечнасьць Літоўскага гаспадарства, але на жаль гэта быў апошні раз, калі гадзіньнік рамантаваўся: пасьля аблогі замку швэдамі ў 1706 г. ён назаўжды замаўчаў...

28. Maj., 2009

bahuslaŭ radzivił

Як адзінаццацігадовы “ракашанін” адмовіўся прывітаць караля

У працяг расповеду пра маленькага кн. Багуслава, прыгадалася вядомая гісторыя зь ягонага маленства. У 1631 г. маленькі князь быў разам з дзядзькам-апекуном кн. Крыштафам ІІ Радзівілам, гетманам польным літоўскім (на той час), на вальным сэйме ў Варшаве, дзе ён меў спрэчку аб маёмасьці са слынным літоўскім канцлерам Львом Сапегаю датычна Копысі. Падчас першае аўдыенцыі ў караля Жыгімонта ІІІ Вазы маленькі хлопчык зусім не разгубіўся й паводзіў сябе надзвычай годна, ня гледзячы на вялікую сьвbту манарха й ягоны ўражваючы маестат; як згадваюць сьведкі, Багуслаў глядзеў наўпрост у вочы караля, твар у твар. Кн. Крыштаф сказаў яму павітаць Яго Вялікасьць, той працягнуў манарху руку. Тады ягоны дзядзька казаў Багуславу пакланіцца да ног караля, на што малы неспадзявана адказаў: І чаму я мушу гэта рабіць? У рэшце рэшт, і кароль – такі ж чалавек як я. На момант ў зале запанавала цішыня, калі кароль, прыемна ўражаны досьціпам малога, ўсьміхнуўся: Dajcie mu pokój! Rokoszanin est!

Зрэшты магчыма, што малы Багуслаў зрабіў гэта цалкам абдумана, бо мусіць разумеў, ад чаго церпяць ягоныя адзінаверцы й чаму ягоны бацька, чалавек немалых талентаў і найбагацейшых арыстакрат Літвы, быў выкінуты з дзяржаўнага жыцьця краіны й большую частку часу мусіць праводзіць у “добраахвотнае эміграцыі” ў замежжы. Але ён яшчэ не ведаў тады, што, ня гледзячы ні на што, яго, кальвінстага арыстакрата, у будучым самога чакае дакладна такі ж лёс...
 

PS Гэта вам не загадкава маўклівы хлопчык Коля...))

27. Maj., 2009

danmark

Gunpowder, Treason & Plot


Лічу гэты фільм ці не найлепшым зь ліку гістарычных. Магчыма тут няма звыклага амэрыканскага экшэну a la Braveheart ці шматмільённага бюджэту як у псэўдагістарычнага Kingdom of Heaven, але фільм зроблены дужа якасна й праўдападобна. Даволі неблагая гульня актораў. Асабліва, калі прапусьціць міма вушэй шызанутыя брытанскія “ганарлівыя” пярліны, асабліва з вуснаў шатляндзкага караля, наконт “жабрацкае” Даніі, якая на канец XVI ст. была ці не найбагацейшым і найуплывовейшым гаспадарствам Поўначы. А якія гістарычныя фільмы падабаюцца вам найбольш?

26. Maj., 2009

bahuslaŭ radzivił

Літоўскае гаспадарства ў сэрцы Франконіі

Пра радзівілаўскія імпэрскія княствы на Літве я ўжо колісь пісаў. Але існавала (хаця й вельмі кароткі час) й літоўскае радзівілаўскае гаспадарства ў самым сэрцы Нямеччыны. :) Гаворка пра адно з найпрыгажэйшых мястэчак Фохтлянду (Vogtland), што ў Верхняе Франконіі (Oberfranken) - Ліхтэнбэрґ (Lichtenberg).

далей... )

20. Maj., 2009

FCK

мае татухі

Не “купалы” й не крывакрыж, праўда.)) Фота не вельмі, бо з мабілы (затое па-пацанску)).

tatoo... )

А ў вас ёсьць якія татухі? Ці я тут адзін “англасаксонскі ґлямурны падонак” і будучая ахвяра палёнапінгвінскага рэжыму?)))

19. Maj., 2009

skate

Менск-Быдланскі

Гэта мне толькі падаецца, ці ў Менску сапраўды ў разы стала больш п’яных быдланоў уначы, ніж летась?? Можа гэта ў мяне проста ад частых пастояў у Вільні ў галаве нешта не тое? Вось пазаўчора я з трыма амаль не пабіўся (нібы кн. Багуслаў заступіўся за гонар чатырох паненак)), але праўда іх неяк неўзабаве прыбрала міліцыя. Але ж іх нешта... столькі, аж жудасна, куды ня плюнь. Я нармальных людзей на вуліцы, асабліва ўвечары, амаль ужо не бачу.

Дарэчы, я адмыслова пагаліў галаву, каб зьліцца з масамі... й нават засьвяціўся на тэхна-вечарыне, мда)))))

aeiou flag2

Snapy na Litoŭskim pasadzie


Cikava, nakolki b paviarnułasia historyja, kab pad Byčynaju ŭ 1588 pieramoh erchercag Maximilian? Ci pastavili b litviny z aŭstryjakami karaniažaŭ na kaleni?))

Forrige 20

Advertisement

Tilpas